Новости

Рэпартаж на канале Вiцебскi веснiк: тэст на анкалагічныя захворванні

У Віцебску можна будзе здаць унікальны тэст на анкалагічныя захворванні. З пачатку чэрвеня Абласны Клінічны Анкалагічны Дыспансер пачне праводзiць новы для нашай краіны від медыцынскіх даследаванняў. Рэалізацыя беларуска-германскага праекта па трансферу тэхналогій дасць магчымасць выявіць больш як 60 злаякасных пухлін. Такі тэст дапаможа замяніць каля 200 розных дыягнастычных даследванняў. Дзякуючы гэтаму хвароба можа выявіцца на ранніх стадыях. Унікальны фармат даследаванняў дасць магчымасць выяўляць тыя паталогіі, для якіх не iснуе эфектыўных методык ранняга скрынінга.
Поўны рэпартаж і інтэрв'ю з галоўным урачом Віцебскага анкадыспансера Анжалікай Томчынай Вы можаце паглядзець нiжэй: